-
Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
29 верасня 202029 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
29 верасня 2020
Арганізатарамі конкурсу выступілі: Камітэт па культуры Санкт-Пецярбурга і Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва «Інтэр Аспект» пры падтрымцы Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы Санкт-Пецярбурга і Саюза кампазітараў паўночнай сталіцы Расіі.
падрабязна » -
28 верасня 2020
25 верасня рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) і загадчык акадэмічнай бібліятэкай Ілья Перчанка прынялі ўдзел у шэрагу сустрэч у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, падчас якіх абмеркавалі пытанні сумеснай працы па шэрагу кірункаў.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў малебен за Беларусь у Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка
27 верасня 2020Увечары 27 верасня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен за Беларусь і акафіст перад мошчамі свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава ў саслужэнні епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація і духавенства Полацкай епархіі ў Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка.
падрабязна » -
27 верасня 2020
27 верасня, у свята Сусветнага Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Феадосія (Більчанкі) і епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра.
падрабязна » -
26 верасня 2020
26 верасня, напярэдадні свята Сусветнага Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з чынам Уздзвіжання Крыжа Хрыстова ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Мінску адбылася прэзентацыя Тураўскага крыжа
26 верасня 2020Тураўскі крыж быў адноўлены па ўзору ўздзвізальных (напрастольных) крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў. Да іх жа адносіцца яшчэ адна вядомая беларуская святыня — крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Удзел у прэзентацыі прынялі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веніямін і экс-прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас.
падрабязна » -
У Лаўрышаўскім манастыры адкрылася экалагічная сцежка «Праз стварэнне да Творцы»
25 верасня 2020У Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры адбылося адкрыццё экалагічнай сцежкі «Праз стварэнне да Творцы», створанай дзякуючы сумесным намаганням манастыра і напрамку «Чалавек і стварэнне» ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэнняў».
падрабязна » -
Царкоўна-гістарычнаму музею Слуцка-Салігорскай епархіі — 5 гадоў
25 верасня 2020Музей быў утвораны рашэннем Епархіяльнай рады ад 7 верасня 2015 года на базе духоўна-адукацыйнага цэнтра Пакроўскага прыхода вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна. Загадчыкам музея Епархіяльная рада прызначыла сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэя Мікалая Лабынько.
падрабязна » -
Стартаваў дабрачынны праект «Я ёсць»
25 верасня 2020У Мінску стартаваў дабрачынны праект «Я ёсць», які рэалізуецца Міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» сумесна з дабрачынным фондам «Во Благо». Дзейнасць фонду «Во Благо» накіравана на аказанне дапамогі людзям, якія маюць дыягназ «ДЦП», а таксама людзям з аўтызмам. Праект «Я ёсць» накіраваны на адаптацыю і інтэграцыю дзяцей з ДЦП у грамадства, а таксама падтрымку іх сем'яў.
падрабязна » -
Рэканструкцыя Тураўскага крыжа: традыцыі старажытнасці і пропаведзь для сённяшняга дня
25 верасня 2020Ювелір, дырэктар ТДА «Залаты платан» Алег Ермаловіч распавядае аб тонкасцях аднаўлення Тураўскага крыжа, тэхналогіях, якія дапамаглі адрадзіць святыню, і матэрыялах, з якіх выраблены крыж.
падрабязна » -
Адбылася анлайн-нарада кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі
24 верасня 202023 верасня ў Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася анлайн-нарада кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі. Рабочую сустрэчу ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін: Аднаўленне Тураўскага крыжа — гэта сімвал вяртання духоўнасці нашаму грамадству
24 верасня 2020Узнаўленню ўздзвізальнага крыжа Тураўскай епархіі XII-XIII стагоддзяў была прысвечана прэс-канферэнцыя ў сталічным Доме прэсы, якая прайшла 23 верасня. З журналістамі сустрэліся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і непасрэдныя ўдзельнікі адраджэння святыні.
падрабязна » -
23 верасня 2020
Напярэдадні свята Сусветнага Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга мітрапаліт Веніямін зноў заклікае ўсіх да трохдзённага посту (пятніца — нядзеля), удзелу ў Таінстве споведзі і актыўнага пакаяння, наведвання храмаў, дзе будзе ўзмоцненая малітва за Беларусь.
падрабязна » -
22 верасня 2020
22 верасня, у дзень памяці святых праведных Богаайцоў Іаакіма і Ганны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ў саслужэнні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія і духавенства епархіі.
падрабязна »