Велікапосная гутарка з вайскоўцамі прайшла ў Магілёве
27 сакавіка 201723 сакавіка кіраўнік аддзела Магілёўскай епархіі па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі протаіерэй Сергій Лабада сустрэўся з ваеннаслужачымі вайсковай часці 6713.
Тэмай размовы было значэнне Вялікага посту. Айцец Сергій распавёў салдатам аб тым, навошта праваслаўныя хрысціяне посцяць. Святар патлумачыў, што сапраўдны пост — не толькі цялесны, але і духоўны.
У канцы гутаркі свяшчэннік заклікаў усіх слухачоў праяўляць да таварышаў цярпенне, змірэнне, любоў і так прыгатаваць свае душы да свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення.