У Жыровічах пройдзе 17-ы семінар «Анастасіс»
03 лютага 201724-26 лютага 2017 года ў Доме культуры аграгарадка Жыровічы пройдзе 17-ы семінар «Анастасіс» па праблеме наркатычнай і іншых залежнасцяў.
«Анастасіс» — гэта пляцоўка, на якой у жывой абстаноўцы сустракаюцца залежныя з вопытам выздараўлення па 12-крокавай праграме, сем'і і сябры залежных асоб, святары, псіхолагі, сацыяльныя работнікі, псіхатэрапеўты.
Гэта магчымасць атрымаць багаты досвед, падзяліцца сваім, лепш зразумець адзін аднаго.
«Анастасіс» — гэта «стык» Царквы, медыцыны, псіхалогіі і 12-крокавай праграмы ананімных супольнасцяў.
Запрашаюцца ўсе, каго цікавіць праблематыка (са)залежнасці, хто шукае супрацоўніцтва ў гэтай галіне.