У суботу другога тыдня Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
23 сакавіка 201923 сакавіка 2019 года, у суботу другога тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь па запрычасным вершы прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Андрэй Волкаў.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду па ўсіх ад веку спачылых, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.