У суботу Светлай сядміцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме горада Мінска

08 мая 2021

top.jpg

8 мая 2021 года, у суботу Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім храме Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Віктар Белякоў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Пакроўскага храма.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата.

За набажэнствам былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай пошасці.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх прачытаў малітву на раздрабленне артаса.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Пакроўскага храма іерэй Дыянісій Гатальскі.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж