У рамках праекта «Дарогай Міласэрнасці — дапамога хоспісам Беларусі» адкрыўся напрамак «Дыханне»
31 сакавіка 2017Вось ужо год Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларуская Праваслаўная Царква ў рамках супрацоўніцтва па пытаннях дапамогі анкалагічным пацыентам рэалізуюць унікальны для Беларусі праект «Дарогай Міласэрнасці — дапамога хоспісам Беларусі».
У рамках праекта праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на аказанне дапамогі арганізацыям аховы здароўя ў выглядзе набыцця сродкаў гігіены і догляду за пацыентамі, якія знаходзяцца ў бальніцах сястрынскага догляду і дома. Праект рэалізуецца сіламі энтузіястаў — удзельнікаў Добраахвотніцкага руху дапамогі хворым на рак пры храме іконы Божай Маці «Усецарыца».
У студзені-лютым 2017 года праект выйшаў на новы этап: у ім з'явіўся новы напрамак «Дыханне», які рэалізуецца сумесна з ТАА «Бургер БК».
У ходзе дабрачыннай акцыі «Мілае сэрца. Твая дарога добрых спраў!» былі сабраны грашовыя сродкі, на якія для хоспісаў былі набыты канцэнтратары кіслароду.
29 і 30 сакавіка каардынатары Добраахвотніцкага руху прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» разам з старшынёй Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэем Кірылам Шолкавым наведалі два хоспіса і рэанімацыйнае аддзяленне, каб уручыць канцэнтратары кіслароду, якія ўдалося набыць на сродкі, сабраныя падчас дабрачыннай акцыі.
29 сакавіка добраахвотнікі перадалі канцэнтратар кіслароду Быстрыцкай ўчастковай бальніцы з палатамі паліятыўнай дапамогі (Капыльскі раён), а 30 сакавіка ўручылі канцэнтратары рэанімацыйнаму аддзяленню 11-й гарадской клінічнай бальніцы (Мінск, вул. Каржанеўскага, д. 4) і Аддзяленню паліятыўнай медыцынскай дапамогі «Хоспіс» 11-й гарадской клінічнай бальніцы (Мінск, вул. Аўтадораўская, д. 3а).
Плануецца, што ў рамках напрамку «Дыханне» праекта «Дарогай Міласэрнасці — дапамога хоспісам Беларусі» канцэнтратары атрымаюць усе беларускія хоспісы.