У свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

04 снежня 2018

top.jpg

4 снежня 2018 года, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай. 

Church.by

Фотарэпартаж