У свята Усіх святых, мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
03 чэрвеня 20183 чэрвеня 2018 года, у Нядзелю 1-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, дзень святкавання ў гонар Уладзімірскай іконы Божай Маці, дзень памяці роўнаапостальных цара Канстанціна і яго маці царыцы Алены, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.