У пятніцу першай сядміцы Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка

03 сакавіка 2017

top.jpg3 сакавіка, у пятніцу першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў, а па заамвоннай малітве — малебны спеў святому вялікамучаніку Фёдару Цірану і чын благаславення коліва ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканалі два хоры сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай) і манахіні Феакцісты (Паўленка).

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Дзімітрый Аўсіевіч.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж