У Нядзелю святых жанчын-міраносіц мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска

16 мая 2021

top.jpg

16 мая 2021 года, у Нядзелю 3-ю пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель храма протаіерэй Уладзімір Харашэвіч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Святланы Жыгала.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай пошасці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Леанід Булацкі.

Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Экзарх узначаліў хрэсны ход і слаўленне святым жанчынам-міраносіцам.

Затым Патрыяршы Экзарх узнагародзіў медалямі ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага протаіерэя Уладзіміра Харашэвіча (у сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння) і протаіерэя Леаніда Булацкага (у сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння).

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Веніяміна звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Уладзімір Харашэвіч. Айцец настаяцель выказаў сардэчную падзяку ўладыку мітрапаліту за наведванне парафіі.

Уладыка Веніямін падзякаваў айцу Уладзіміру за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з дём памяці святых жанчын-міраносіц і звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім жанчынам, што маліліліся за набажэнствам, было абвешчана мнагалецце і ўручаны ружы.

Church.by

Фотарэпартаж