У Нядзелю 4-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
14 ліпеня 201914 ліпеня 2019 года, у Нядзелю 4-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна, у Рыме пацярпелых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык сабора протаіерэй Сергій Гардун.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора з нядзельным днём і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.