У Нядзелю 33-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Загор'е-Сталавіцкай іконы Пакрова Божай Маці прыхода свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску

21 студзеня 2024

top.jpg

21 студзеня 2024 года, у Нядзелю 33-ю пасля Пяцідзесятніцы, па Богаяўленні, напярэдадні 150-годдзя з дня нараджэння свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі (адзначаецца 24 студзеня), Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Баэственную літургію ў храме ў гонар Загор'е-Сталавіцкай іконы Пакрова Божай Маці прыхода свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з казацтвам, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнай архітэктуры і рэстаўрацыі, благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі іерэй Сцяфан Варапай і клірыкі прыхода.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Ганны Дзюкаравай.

На малым ўваходзе, зважаючы на руплівую працу на карысць Царквы Хрыстовай, клірыкі прыхода былі ўдастоены богаслужбова-іерархічных узнагарод: іерэй Мікалай Кулінка — права нашэння набедраніка і камілаўкі, іерэй Дзімітрый Бохан — права нашэння набедраніка.

За богаслужэннем Патрыяршы Экзарх здзейсніў дыяканскую хіратонію выпускніка Мінскай духоўнай акадэміі іпадыякана Паўла Паграбняка.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Мікалай Кулінка.

Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена слаўленне святу.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам і звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

У дар прыходу Патрыяршы Экзарх паднёс рэльефны абраз для невідушчых з выявай святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Затым яго Высокапраасвяшчэнства ўдастоіў прыходскіх працаўнікоў узнагарод Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Настаяцель іерэй Сцяфан Варапай падзякаваў уладыку Веніяміну за наведванне парафіі і сумеснае набажэнства.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне новазбудаванага будынка парафіяльнай нядзельнай школы.

***

Протаіерэй Уладзімір Хіраска (1874-1932) да свайго арышту і быў настаяцелем храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» пры вучылішчы сляпых у Мінску. Дзеці са спецыялізаванага інтэрната дзякуючы яму атрымлівалі годную адукацыю і месца ў жыцці. Ён вучыў іх і асновам праваслаўнай веры, і — самае галоўнае — саграваў сваім цяплом, дапамагаючы ім мужна прымаць усе цяжкасці. Гэтыя цяжкасці былі блізкія і яму самому. Ён меў праблемы са зрокам, а пазней, у зняволенні, цалкам аслеп. З цвёрдай верай у Бога, пакорліва пераносіў ён усё беды і нягоды, дараваў і благаслаўляў сваіх ганіцеляў. 

555.jpg

У 1999 годзе протаіерэй Уладзімір Хіраска быў кананізаваны як мясцовашанаваны святы Беларускай Праваслаўнай Царквы. У 2000 годзе на юбілейным Архіерэйскім саборы РПЦ па прадстаўленні Беларускага Экзархату айцец Уладзімір быў прылічаны да ліку навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай для агульнацаркоўнага шанавання.

У Мінску з 2015 года дзейнічае абшчына у гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі. Названы ў яго гонар прыход таксама канцэнтруе свае намаганні на працы з невідушчымі людзьмі: дапамагае ім адаптавацца ў храме, вывучыць асновы праваслаўнай веры, рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

Храм у гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска з 2017 года таксама дзейнічае ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. Пры храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска існуе маладзёжнае брацтва ў імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі.

Пра свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска быў зняты мастацка-дакументальны фільм «Святы», які выйшаў у пракат у 2022 годзе.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж