У Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

23 снежня 2018

top.jpg

23 снежня 2018 года, у Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Макарый Кавалёў.

Па традыцыі пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх у саслужэнні саборнага духавенства здзейсніў чын слаўлення Мінскай іконе Божай Маці.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з нядзельным днём, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення. Уладыка мітрапаліт асабліва падкрэсліў, што неабходна з карысцю праводзіць не толькі дні Раждэственскага посту, але і ўсяго зямнога жыцця: жывучы ў міры і згодзе з блізкімі, ачышчаючы сваё сэрца пакаяннем і шчырай малітвай, звяраючы кожны ўчынак на жыццёвым шляху з вечнымі евангельскімі ісцінамі, каб годна сустрэць Народжанага Спасіцеля.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікамў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж