У Нядзелю 28-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

17 снежня 2017

top.jpg

17 снежня 2017 года, у Нядзелю 28-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святой вялікамучаніцы Варвары і святой мучаніцы Юліаніі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне перад каўчэгам з мошчамі святой вялікамучаніцы Варвары.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў імянінніц з днём Ангела і ўручыў ім прасфоры і кветкі. Усе прысутныя ў храме праспявалі імянінніцам многія леты.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж