У Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Мінска
25 жніўня 201925 жніўня 2019 года, у Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Мінска.
Візіт Патрыяршага Экзарха і святочнае богаслужэнне былі прымеркаваны да будучага свята Мінскай іконы Божай Маці і прастольнага свята храма.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Страха; благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; настаяцель Нікольскага храма горада Мінска протаіерэй Аляксій Міхлюк і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Якаўлевай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксій Міхлюк.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу Праабражэння Гасподняга і Мінскай іконе Божай Маці.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Праабражэння Гасподняга, будучым прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў усім вернікам абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.