У музей Мінскай духоўнай семінарыі перададзена калекцыя фатаграфій прафесара Дз. П. Агіцкага
13 чэрвеня 2018Збор царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўніўся фатаграфіямі з асабістага архіву былога выкладчыка семінарыі, а пасля загадчыка аспірантуры Маскоўскай духоўнай акадэміі прафесара Дз. П. Агіцкага (1908-1994).
7 чэрвеня 2018 года выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі Яўген Мшар, які навучаецца ў аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі, перадаў у дар царкоўна-археалагічнаму музею семінарыі 21 фатаграфію з асабістага збору прафесара Дз. П. Агіцкага. Фатаграфіі датуюцца другой паловай 1960-х — сярэдзінай 1970-х гадоў і адлюстроўваюць перыяд выкладання Дзмітрыя Пятровіча ў Маскоўскай духоўнай акадэміі.
Фатаграфіі набыты дарыльшчыкам на ўласныя сродкі і бязвыплатна перададзены ў музей семінарыі. Адміністрацыя Мінскай духоўнай семінарыі выказвае шчырую ўдзячнасць Яўгену Мшару за яго ўклад у развіццё музейнай экспазіцыі, прысвечанай аднаму з найбольш вядомых выкладчыкаў духоўнай семінарыі ў Жыровічах.
***
Прафесар Дзмітрый Пятровіч Агіцкі скончыў Віленскую духоўную семінарыю і Праваслаўнае багаслоўскае аддзяленне Варшаўскага ўніверсітэта, навучаўся ў Віленскім універсітэце. У 1947-1949 і 1960-1963 гадах выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. У другой палове 1960-х — сяр. 1970-х гадоў з'яўляўся прафесарам і загадчыкам аспірантурай пры Маскоўскай духоўнай акадэміі, членам рэдкалегіі часопіса «Багаслоўскія працы», членам Сінадальнай камісіі па пытаннях царкоўнага адзінства. Абараніў магістарскую (доктарскую) дысертацыю. Аўтар навуковых артыкулаў па гісторыі Візантыйскай Царквы, каляндарнай праблематыцы, канфесійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, а таксама падручніка па гісторыі заходніх вызнанняў (каталіцызму і пратэстантызму) для духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Адкрыты ў 2014 годзе царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі ўключае экспазіцыю асабістых рэчаў, рукапісаў і фотаздымкаў прафесара Дз. П. Агицкага, а з 2016 года ў семінарыі існуе мемарыяльная аўдыторыя, прысвечаная яго памяці.