У Мінску малітоўна адзначылі 52-годдзе з дня архіерэйскай хіратоніі мітрапаліта Філарэта
24 кастрычніка 201724 кастрычніка 2017 года ў Беларускай Праваслаўнай Царкве малітоўна адзначылі 52-годдзе з дня архіерэйскай хіратоніі мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
У дзень знамянальнай гадавіны ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых адбыўся падзячны малебен.
Богаслужэнне здзейсніў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.
За богаслужэннем маліўся мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Сумесную малітву з мітрапалітам Філарэтам і архіепіскапам Гурыем падзялілі: епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; ігумення Гродзенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзицы Гаўрыіла (Глухава); благачынны 3-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч; сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько; святары Беларускага Экзархату, супрацоўнікі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, праваслаўныя мінчане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Жытко.
Па завяршэнні малебна было абвешчана мнагалецце Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, усім, хто прысутнічаў и маліўся.
Архіепіскап Гурый сардэчна павіншаваў мітрапаліта Філарэта з 52-й гадавінай асабістай Пяцідзесятніцы і перадаў Высокапраасвяшчэннаму ўладыку паклон і добрыя пажаданні ад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які знаходзіцца зараз з візітам на Святой Зямлі.
Уладыка Гурый паднёс Ганароваму Патрыяршаму Экзарху просфору і букет кветак.
Копію прыжыццёвага партрэта святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, паднёс мітрапаліту Філарэту епіскап Антоній. Правячы архіерэй Слуцка-Салігорскай епархіі пажадаў, каб малітвамі святой княгіні Сафіі Гасподзь захоўваў Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў здароўі і бадзёрасці духу.
Далей мітрапаліт Філарэт прыняў віншаванні ад ігуменні Гаўрыілы, духавенства і паствы.