У Хрышчэнскі сачэўнік мітрапаліт Павел здзейсніў вялікую вячэрню, Літургію свяціцеля Васілія Вялікага і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

18 студзеня 2017

top.jpg18 студзеня, у навячэр'е Богаяўлення (Хрышчэнскі сачэўнік), мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікую вячэрню, Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага і вялікае асвячэнне вады ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. 

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Антоній Гураў.

Па заканчэнні набажэнстваў Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і вернікаў храма са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж