Напярэдадні свята прападобнай Еўфрасінні Полацкай мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка

04 чэрвеня 2018

top.jpg

4 чэрвеня 2018 года, напярэдадні свята прападобнай Еўфрасінні, ігуменіі Полацкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра горада Полацка.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Аляксандр Гарадніцкі, вікарый Кіеўскай епархіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх з прастольным святам абіцелі і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах прападобнай Еўфрасінні Полацкай, крэпасці духоўных і цялесных сіл і ўдзяліў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж