Напярэдадні дня памяці апостала Андрэя Першазванага мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Андрэеўскім храме горада Мінска
12 снежня 201712 снежня 2017 года, напярэдадні дня памяці святога апостала Андрэя Першазванага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Андрэеўскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); настаяцель Андрэеўскага храма протаіерэй Пётр Дзем'янчук; благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Нікольскага храма ў пасёлку Сокал протаіерэй Сергій Комлік; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і клірыкі Андрэеўскага храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Юліі Трубачовай.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан Андрэеўскага храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Потым з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Пётр Дзем'янчук. Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Пятру за цёплыя словы, павіншаваў імяніннікаў з днём Ангела, уручыў ім кветкі і падаў усім архіпастырскае благаславенне.