У папраўчых установах Гомеля і Мазыра прайшла акцыя «Сырная сядміца — тыдзень добрых спраў»
24 лютага 2017З 23 па 24 лютага на тэрыторыі Гомельскай і Тураўскай епархій Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў акцыю «Сырная сядміца — тыдзень добрых спраў». Мерапрыемствы акцыі праводзіліся ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь — ВК-4 горада Гомеля і ВК-20 горада Мазыра.
У гомельскую выпраўленчую калонію была перададзена дапамога, сабраная за два месяцы сіламі Сінадальнага аддзела, вернікаў Увядзенскага прыхода горада Мінска і многіх добраахвотных памочнікаў і ахвярадаўцаў.
Работнікам Дома дзіцяці, які знаходзіцца на тэрыторыі папраўчай установы, былі перададзеныя цацкі, адзенне і памперсы для малышоў. Мамам гэтых дзяцей, якія адбываюць тэрміны пакарання ў ВК-4, перадалі неабходныя рэчы, у тым ліку сродкі асабістай гігіены.
Затым начальнік установы ВК-4 правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Сінадальнага аддзела святаром Георгіем Лапуховым. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўсебаковага супрацоўніцтва папраўчай установы з Праваслаўнай Царквой і з Сінадальным аддзелам па турэмным служэнні, у прыватнасці, на 2017-2018 гады.
Штогод на кананічнай тэрыторыі Маскоўскага Патрыярхату праводзіцца агляд мастацкай творчасці сярод асуджаных, якія адбываюць тэрміны пакарання ў дзяржаўных папраўчых установах. У 2016 годзе адным з пераможцаў конкурсу стаў асуджаны з ВК-20. Дыплом яму быў уручаны ў рамках акцыі «Сырная сядміца — тыдзень добрых спраў» 24 лютага.
Іерэй Георгій Лапухоў выступіў з прывітальным словам. Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід уручыў дыплом пераможцу агляду. Настаяцель турэмнага прыходу ў гонар іконы Божай Маці «Спаручніца грэшных» пратаіерэй Георгій Пігаль быў таксама ўдастоены дыплома.
Затым у актавай зале калоніі адбыўся святочны канцэрт ансамбля «Тымпан» (Мінск), які прадставіў арт-пастаноўку з музычным суправаджэннем, прысвечаную гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы.
Па выніках мерапрыемства госці ВК-20 азнаёміліся з турэмным храмам і жыццём мясцовай царкоўнай абшчыны.
Ад Сінадальнага аддзела ў парафіяльную бібліятэку былі перададзеныя 15 асобнікаў Свяшчэннага Пісання і 20 кніг духоўнага зместу.