У Гомельскай епархіі прайшоў семінар па духоўнай рэабілітацыі людзей з залежнасцямі

24 сакавіка 2017

top.jpg

Па благаславенні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана 23 сакавіка адбыўся навучальны семінар «Асаблівасці духоўнай рэабілітацыі людзей, якія пакутуюць  на алкагольную і наркатычную залежнасц» для духавенства і сацыяльных работнікаў прыходаў Гомельскай епархіі.

Семінар правялі супрацоўнікі Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Ваніфація: кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра протаіерэй Дыянісій Пясецкі, спецыялісты па сузалежнасці іераманах Агапій (Голуб) і псіхолаг А. В. Кулак.

На працягу работы семінара былі падрабязна разгледжаны ўсе напрамкі дзейнасці Царквы ў сферы прафілактыкі і рэабілітацыі алкагольнай і наркатычнай залежнасці, а таксама магчымыя метады працы са сваякамі пакутуючых залежнасцю людзей.

Church.by