У Гомельскай епархіі штогод збіраюць ахвяраванні ў дапамогу хворым дзецям
20 снежня 2017Ужо традыцыйнымі ў Гомельскай епархіі сталі зборы сродкаў на лячэнне цяжкахворых дзяцей. На гэтым шляху епархія супрацоўнічае з Гомельскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама кіраўніцтвам і ўсім калектывам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. За апошнія два гады агульнымі намаганнямі было сабрана і пералічана ва ўстановы аховы здароўя, на аперацыі, тэрапію, закупку абсталявання і гэтак далей больш за 150 000 (сто пяцьдзесят тысяч) дэнамінаваных беларускіх рублёў.
У 2016 годзе Епархіяльны сход духавенства Гомельскай епархіі вызначыла адзіны дзень для збору такіх ахвяраванняў — 19 снежня, у дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца. І ў гэтым годзе 19 снежня ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі быў зачытаны зварот епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана са словамі аб тым, што кожны з нас можа ўнесці сваю лепту ў стварэнне свята для дзяцей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі.