У дзень памяці велікамучаніцы Варвары мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
17 снежня 201817 снежня 2018 года, у панядзелак сядміцы 30-й пасля Пяцідзесятніцы, Дзень памяці святой велікамучаніцы Варвары і святой мучаніцы Юліяніі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска, адзін з прыдзелаў якога асвячоны ў гонар святой велікамучаніцы Варвары.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі чын слаўлення перад каўчэгам з часціцай мошчаў святой велікамучаніцы Варвары.
Каўчэг быў вынесены для пакланення вернікам напярэдадні, падчас усяночнага трывання. Каўчэжац з часціцай пачэсных мошчаў выносіцца з алтара для пакланення вернікам кожны аўторак, падчас спеву акафіста святой.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.
Уладыка Экзарх звярнуў асаблівую ўвагу на пакутніцкі подзвіг святой велікамучаніцы Варвары, які з'яўляецца для ўсіх хрысціян яскравым прыкладам цвёрдасці і стойкасці ў ісціннай веры. Уладыка мітрапаліт заклікаў духавенства і вернікаў, натхняючыся жыціем святой велікамучаніцы, заўсёды заставацца дбайнымі захавальнікамі Святога Праваслаўя.
Мітрапаліт Павел павіншаваў імянінніц з днём Ангела і ўручыў ім прасфоры і кветкі. Імянінніцам і ўсім ушанаваўшым свята было абвешчана мнагалецце.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.