У дзень памяці прападобнага Серафіма Сароўскага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Серафімаўскім прыходзе горада Мінска

01 жніўня 2019

top.jpg

1 жніўня 2019 года, у дзень святкавання аднойдзення мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Опцінскіх старцаў Серафімаўскага прыхода горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужыў епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі: настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; настаяцель прыхода ў гонар велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; настаяцель прыхода храма ў гонар апостала Андрэя Першазванага горада Мінска протаіерэй Пётр Дзем'янчук; настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска, благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Шырытон; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў; настаяцель прыхода храма Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы горада Мінска, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў; настаяцель прыхода велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі горада Мінска іерэй Віталь Малішэўскі; намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, клірык прыхода храма свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага пасёлка Міханавічы Мінскага раёна іерэй Аляксандр Кухта і клірыкі Серафімаўскага прыхода.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык прыхода іерэй Пётр Камінскі.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Кацярыны Смаляк.

Па заканчэнні Літургіі і слаўлення прападобнаму Серафіму Сароўскаму з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель Серафімаўскага прыхода протаіерэй Аляксандр Шырытон.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў епіскапу Ігнацію за саборнае служэнне і малітвы, а айцу Аляксандру — за словы прывітання, а затым павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам парафіі і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на памяць аб сумеснай малітве ўручыў усім удзельнікам святочнага богаслужэння абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Уладыка Экзарх павіншаваў імяніннікаў і тых, у каго дзень нараджэння, і пасля абвешчанага мнагалецця ўручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж