У дзень памяці дабравернага князя Аляксандра Неўскага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска
06 снежня 20176 снежня 2017 года, у сераду тыдня 27-га пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Увядзеньня ў храм Прасвятой Багародзіцы і дзень памяці святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Аляксандра-Неўскага храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Сяргея Смольскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Сергій Пятроўскі.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і святому благавернаму князю Аляксандру Неўскаму.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Мікалай Коржыч.
Уладыка Павел падзякаваў айцу Мікалаю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Уладыка Экзарх павіншаваў дабрачынца храма Уладзіміра Несцеравіча Дражына з 70-годдзем з дня нараджэння і паднёс яму ў дар святую прасфору і кветкі.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім багамольцам на малітоўную памяць уладыка Павел раздаў абразкі-каляндарыкі з выявай святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Экзарх уручыў кожнаму прасфору і кветку ружы.