У чацвер першага тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка

02 сакавіка 2017

top.jpg2 сакавіка 2017 года, у чацвер першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Богаслужэбныя спевы выканалі два хоры сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай) і манахіні Феакцісты (Паўленка).

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў пастрыжэнне ў мантыю двух расафорных манахінь і ў расафор — сямі паслушніц.

Па завяршэнні пострыгу Патрыяршы Экзарх звярнуўся са словам настаўлення да духавенства, сясцёр абіцелі і шматлікіх прыхаджан.

Church.by

Фотарэпартаж