У Бабруйску праходзіць фестываль праваслаўнай культуры «З верай па жыцці!»
19 кастрычніка 201718 кастрычніка 2017 года ў памяшканні тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча адбылася цырымонія адкрыцця фестывалю праваслаўнай культуры «З верай па жыцці!»
З прывітальнымі словамі да арганізатараў і ўдзельнікаў фестывалю звярнуліся: епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, намеснік старшыні гарвыканкама А. В. Маркачоў і настаяцель Георгіеўскага храма Бабруйска протаіерэй Генадзь Вейга.
Перад гледачамі выступіў харавы калектыў «Усіхсвяцкі» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова (Мінск).
Фестываль прымеркаваны да рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года», якая праходзіць у гэтым годзе ў Бабруйску, і праводзіцца ў рамках плана ўзаемадзеяння аддзела адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама і Бабруйскай епархіі на 2017/2018 навучальны год.
З кастрычніка па май 2017 2018 года ўдзельнікі фестывалю прадэманструюць свае таленты ў галіне літаратуры, музыкі, у тэатральнай і мастацкай творчасці. Навучэнцкая моладзь горада стане ўдзельнікам акцыі «Сіла веры — сіла духу!», праваслаўнага флэш-мобу, форуму «Наш выбар — вера і жыццё!» Для дзяцей і навучэнцаў, бацькоў і педагогаў будуць арганізаваны краязнаўчыя паходы і паломніцкія паездкі.