Удзел у прафілактычнай акцыі «Сацыяльны патруль» прынялі святары

28 лютага 2017

top.jpg

У першыя дні Вялікага посту клірыкі прыходу храма Святой Жываначальнай Тройцы ў вёсцы Бараўляны сумесна з супрацоўнікамі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна горада Мінска і супрацоўнікамі РУУС Цэнтральнага раёна ўдзельнічалі ў гарадской прафілактычнай акцыі «Сацыяльны патруль».

Мэтай акцыі стала арганізацыя пунктаў выдачы гарачага харчавання і цёплай вопраткі бяздомным.

У 2016 годзе ТЦСАН Цэнтральнага раёна сталіцы  заключыў дагавор аб супрацоўніцтве са Свята-Троіцкім прыходам. Заключэнне дагавора ініцыявала адміністрацыя сацыяльнай ўстановы.

Church.by