Стартаваў конкурс літаратурна-даследчых работ «Праваслаўныя святыя і святыні Барысаўскай епархіі»

10 красавіка 2019

1-1.jpg

Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна ў сувязі з 5-годдзем утварэння Барысаўскай епархіі, а таксама ў сувязі з 35-годдзем устанаўлення святкавання Сабора Беларускіх святых і 20-годдзем устанаўлення святкавання Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай з 27 сакавіка па 30 верасня 2019 года праводзіцца конкурс літаратурна-даследчых работ «праваслаўныя святыя і святыні Барысаўскай епархіі».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца наступныя катэгорыі ўдзельнікаў:

  • навучэнцы 8-11 класаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў;

  • навучэнцы Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, Барысаўскага медыцынскага каледжа, Смілавіцкага аграрнага каледжа, Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа, Жодзінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа;

  • навучэнцы нядзельных школ;

  • усе астатнія (без абмежаванняў ва ўзросце).

Работы могуць быць выкананы як індывідуальна, так і ў сааўтарстве, і пад навуковым кіраўніцтвам.

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

I этап — да 25 красавіка дасылаюць работы навучэнцы 8-11 класаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў. Вынікі падводзяцца ў маі бягучага года.

II этап — да 30 верасня 2019 года дасылаюць працы ўсе астатнія катэгорыі ўдзельнікаў. Вынікі падводзяцца ў кастрычніку.

Работы разам з заяўкай дасылаюцца на электронны адрас: konkurs_history@mail.ru.

Палажэнне аб Конкурсе дадаецца.

Пра месца і тэрміны правядзення заключных мерапрыемстваў будзе дадаткова паведамлена ўдзельнікам.

Усе дадатковыя пытанні можна задаць кіраўніку аддзела па кананізацыі святых Барысаўскай епархіі іерэю Аляксію Маслянкову па тэлефонах: +375 33 636 53 81; +375 44 57 22 946.

Барысаўская епархія / Church.by