Адбылася сустрэча архіерэяў Мінскай мітраполіі са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
16 студзеня 201716 студзеня 2017 года адбылася сустрэча архіерэяў Мінскай мітраполіі са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёнам Барысавічам Шапірам.
Удзел у сустрэчы прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Прысутнічаў таксама архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.
Архіпастыры і губернатар Мінскай вобласці абмяняліся сардэчнымі віншаваннямі са святам Ражджаства Хрыстовага, Навалеццем і абмеркавалі бягучыя пытанні царкоўна-дзяржаўнага ўзаемадзеяння ў межах сталічнага рэгіёну.