-
Адбыўся сход адказных за сацыяльнае служэнне ў благачыннях Мінскай епархіі
15 снежня 2018Сход узначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы, в. а. кіраўніка сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі протаіерэй Кірыл Шолкаў.
падрабязна » -
Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню БПЦ наведаў турму № 8
15 снежня 2018Святар Георгій Лапухоў агледзеў корпус для асуджаных на пажыццёвае зняволенне, дзе правёў гутарку з адным з тых, хто адбывае пакаранне, і падарыў яму кнігу «Закон Божы».
падрабязна » -
Прадстаўнік Беларускага Экзархату прыняў удзел у Санкт-Пецярбургскіх Калядных чытаннях
08 снежня 20183 снежня ў Санкт-Пецярбургу прайшоў рэгіянальны этап Калядных адукацыйных чытанняў «Моладзь: свабода і адказнасць». Старшыня Аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын перадаў удзельнікам прывітанне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
падрабязна » -
На магіле мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) запалілі лампаду ад вернікаў Беларусі
03 снежня 2018Напярэдадні 150-годдзя з дня скону мітрапаліта Віленскага і Літоўскага Іосіфа (Сямашкаі † 06.12.1868) дэлегацыя на чале са старшынёй Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых БПЦ архімандрытам Амвросіем (Шаўцовым) наведала Свята-Духаў манастыр горада Вільні (Вільнюса).
падрабязна » -
30 лістапада 2018
Мерапрыемства было ініцыіравана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганнай Канапацкай і Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе. Праца круглага стала праходзіла на базе Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау.
падрабязна » -
У Мінску адкрыліся Чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні
29 лістапада 201829 лістапада мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў цырымонію адкрыцця і пленарнае пасяджэнне Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў, прысвечаных тэме «Моладзь: свабода і адказнасць». Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
падрабязна » -
29 лістапада 2018
28 лістапада ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з часовым павераным у справах Каралеўства Нідэрландаў ў Рэспубліцы Беларусь Паулам ван Оствейнам.
падрабязна » -
29 лістапада 2018
28 лістапада ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з прадстаўнікамі рабочай групы «Прымірэнне ў Еўропе — задача Цэркваў ва Украіне, Беларусі, Польшчы і Германіі».
падрабязна » -
Выдавецкі Савет Беларускай Праваслаўнай Царквы падвёў вынікі 2018 года
28 лістапада 2018Адбылося пасяджэнне Агульнага сходу членаў Выдавецкага савета БПЦ з удзелам епархіяльных прадстаўнікоў, кіраўнікоў праваслаўных выдавецтваў БПЦ і свецкіх выдавецтваў, якія выпускаюць праваслаўную літаратуру.
падрабязна » -
На Гродзеншчыне адбыўся VIII міжнародны маладзёжны адукацыйны форум «Quo Vadis?»
26 лістапада 2018Форум быў арганізаваны Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з аддзелам па справах моладзі Гродзенскай епархіі і пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па справах моладзі Украінскай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Абвешчана папярэдняя праграма Чацвёртых Беларускіх Калядных чытанняў
26 лістапада 201826 лістапада ў Доме прэсы (Мінск) адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная будучым Чацвёртым Беларускім Калядным чытанням. Урачыстае адкрыццё форуму адбудзецца 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
падрабязна » -
30-годдзе адраджэння сястрынскага служэння адзначылі ў Беларусі
26 лістапада 201824 лістапада ў сценах Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся ўрачысты Агульны сход Саюза сястрыцтваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы. На сходзе прысутнічалі 40 удзельнікаў з 14 епархій.
падрабязна » -
Удзельнікі міжрэлігійнай рабочай групы наведалі мемарыяльныя комплексы Дахау і Флосэнбюрг
25 лістапада 2018Мэтай паездкі з'яўлялася азнаямленне з вопытам работы дакументальных цэнтраў былых канцэнтрацыйных лагераў у Дахау і Флосэнбюргу па захаванню культуры ваеннай памяці і наступным прымяненнем дадзенага вопыту пры адкрыцці дакументальнага цэнтра ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» у Рэспубліцы Беларусь.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава
24 лістапада 2018На богаслужэнні прысутнічаў старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч. Па завяршэнні Літургіі адбылося ўзнагароджанне святароў і вайскоўцаў, якія асабліва папрацавалі ў справе ўмацавання ўзаемадзеяння паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
У Мінску пройдуць Чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць»
23 лістапада 2018Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада пройдуць чацвёртыя Беларускія Калядныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць». Заяўкі на ўдзел і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 19 лістапада.
падрабязна »
