-
У Мінску адбылася прэс-канферэнцыя «Каронавірус як выклік: адказ Беларускай Праваслаўнай Царквы»
14 красавіка 2020«Каб зберагчы нашых веруючых людзей, мы заклікаем усіх вас, дарагія браты і сёстры: як бы гэта ні было балюча — устрымайцеся, пабудзьце дома ў гэтыя дні Вялікай сядміцы і свята Пасхі! У гэтым будзе больш карысці і для вас, і для вашых блізкіх», — сказаў падчас прэс-канферэнцыі мітрапаліт Павел.
падрабязна » -
Царква працягвае дапамагаць беларускім медыкам
12 красавіка 2020У Лазараву суботу сталічны прыход абраза Божай Маці «Усецарыца» пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ перадаў медыкам 6-га корпуса Мінскага анкадыспансера 30 гарачых абедаў, а таксама ўстанавіў кава-машыну ў корпусе на пастаяннай аснове.
падрабязна » -
Царква перадала Мінскаму анкадыспансеру дыхальнае абсталяванне
07 красавіка 2020У перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі, выкліканай каронавірусам, Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы акумуляваў усе свае сілы на дапамогу лячэбным установам і медыкам.
падрабязна » -
26 сакавіка 2020
Праграму супрацоўніцтва падпісалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Ігар Васільевіч Карпенка, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел: Малюся аб беларускіх урачах і іх пацыентах
25 сакавіка 202025 сакавіка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школаў Беларускага Экзархату
14 сакавіка 202014 сакавіка па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у будынку нядзельнай школы Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
У Беларускай Праваслаўнай Царкве абмяркоўваюць дакумент «Асновы прыходскай асветы»
13 сакавіка 202013 сакавіка па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Доме паломніка Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску адбылася рабочая нарада па абмеркаванню дакумента «Асновы прыходскай асветы», прадстаўленага на пасяджэнні Вышэйшага Царкоўнага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы 28 лютага.
падрабязна » -
Протаіерэй Павел Сярдзюк: той, хто адстойвае сям'ю, абараняе само жыццё
11 сакавіка 2020У другой палове 2019 года ў Беларусі было сабрана 52 600 подпісаў за прыняцце закона аб забароне ЛГБТ-прапаганды сярод непаўналетніх. Каменціруе протаіерэй Павел Сярдзюк, старшыня Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
падрабязна » -
У аддзяленні кругласутачнага знаходжання для інвалідаў у вёсцы Гаёк асвячана капліца
03 сакавіка 202029 лютага ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для інвалідаў і асоб сталага ўзросту ў вёсцы Гаёк Мінскага раёна была асвячана капліца ў гонар мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі.
падрабязна » -
27 лютага 2020
27 лютага мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў малебны спеў у храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Тарасава Мінскага раёна.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся зімовы злёт праваслаўнай моладзі Беларусі
24 лютага 2020З 21 па 23 лютага па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску праходзіў злёт праваслаўнай моладзі Беларусі. Арганізатарам злёту выступіў Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ пры падтрымцы моладзевых брацтваў Мінскай епархіі.
падрабязна » -
22 лютага 2020
Камісія наведала ўстановы, падведамныя Міністэрству працы і сацыяльнай абароны, у Ваўкавыскім і Зэльвенскім раёнах Гродзенскай вобласці.
падрабязна » -
28 студзеня 2020
28 студзеня ў будынку Урада Масквы на Новым Арбаце адкрылася Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Царква і казацтва: супраца на карысць Айчыны». Удзел у форуме прыняў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з казацтвам протаіерэй Ігар Пігароў.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел сустрэўся з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС
22 студзеня 202022 студзеня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння, палкоўнікам унутранай службы Алегам Мікалаевічам Беляковым.
падрабязна » -
Сінадальная камісія па пытаннях сям'і ажыццяўляе бязвыплатнае кансультаванне
22 студзеня 2020Супрацоўнікі Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства аказваюць бязвыплатную юрыдычную, псіхалагічную і духоўную дапамогу сем'ям у крызіснай сітуацыі, а таксама дапамогу дзіцячымі рэчамі (каляскі, ложачкі, адзенне і інш.).
падрабязна »