Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у Нацыянальным форуме «Сям'я XXI стагоддзя»
09 снежня 20175 снежня 2017 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Нацыянальны форум «Сям'я XXI стагоддзя», які адбыўся ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Здаровая сям'я — здаровая нацыя». Мэта праекта — фарміраванне ў беларускім грамадстве каштоўнасці сям'і, культуры сямейных адносін, адказнасці за нараджэнне і выхаванне дзяцей.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ГА «Беларускі саюз жанчын» і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка пры падтрымцы Міністэрстваў адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя, інфармацыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Пленарнае пасяджэнне мерапрыемства адкрылі Нацыянальны каардынатар па дасягненню мэтаў ўстойлівага развіцця, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна і рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Іванавіч Жук.
З тэмай «Рэалізацыя дзяржаўнай сямейнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь» выступіць намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксеевіч Румак, з тэмай «Арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з сям'ёй» — намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Станіславаўна Сідарэнка.
Удзел у форуме прыняў кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай епархіі протаіерэй Яўген Грамыка.