Праваслаўны мюзікл «Не забыцца пра Ражджаство» паказалі ў Гомелі

18 студзеня 2017

top.jpg

16 студзеня 2017 года епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, духавенства епархіі, прадстаўнікі адміністрацый раёнаў Гомеля, кіраўніцтва і студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны наведалі прэм'еру мюзікла «Не забыцца пра Ражджаство», падрыхтаванага сіламі моладзевай групы Праабражэнскага храма «Фавораўцы» і сябрамі прыхода. Прэм'ера прайшла ў актавай зале ГДУ.

— Ідэя стварэння гэтага праекта належыць усім дзецям, каб нагадаць, у першую чаргу, аб Ражджастве і паказаць, як жыве цяпер моладзь у «царкоўнай браме». Мерапрыемства аб'ядноўвае ўсіх нас, прымушае тварыць дабро, несці радасць навакольным. Нагадваць зноў і зноў аб Нараджэнні Хрыста важна, таму што Хрыстос і ёсць жыццё. Гэты мюзікл — гэта новая місіянерская праца нашага згуртаванага калектыву, — адзначыў настаяцель Праабражэнскага храма протаіерэй Алег Кастрама.

Кіраўнік моладзевай групы «Фавораўцы» Вера Ерына:

— Ідэя стварэння мюзікла прыйшла да нас прыкладна тры месяцы таму, і ўжо тады не верылася, што гэта ажыццявіцца. Але сумесная праца аб'яднала нас усіх і прыцягнула ўвагу не толькі моладзі.

Першапачаткова над праектам працавала невялікая група людзей, але дзякуючы ініцыятарам ідэі, а пасля рэжысёру праекта Веры Ерынай і протаіерэю Алегу Кастраме, група папоўніла свае шэрагі абсалютна рознымі людзьмі розных прафесій і узростаў. Адным з такіх стаў саліст кавер-групы Dack Janiels Яўген Зайцаў, які распавёў:

— Я быў прыемна здзіўлены, калі айцец Алег прапанаваў мне ролю Святла ў мюзікле, як быццам яму нехта зверху шапнуў на вушка аб тым, што я з дзяцінства марыў згуляць ролю ў спектаклі. Я ў той жа дзень пачаў вучыць тэкст. Я верыў, што ўсё атрымаецца, але думаў, што гэта будзе невялікая прэм'ера ў зале моладзевага цэнтра Праабражэнскага храма. Але калі мы прыйшлі на прагон у залу ўніверсітэта Скарыны, я зразумеў, што айцец Алег і Вера замахнуліся на нешта вельмі сур'ёзнае. І вось, у дзень прэм'еры, калі я ўбачыў поўную залу, я быў уражаны. Прысутнічае вялікая адказнасць. Слава Богу, кожны з акцёраў узяў сябе ў рукі і ўвесь спектакль праляцеў на адным дыханні.

Перад групай стаяла нялёгкая задача: у сціслыя тэрміны падрыхтаваць тэхнічна і фізічна складаны праект.

— Складана было падладзіць расклад вучобы і рэпетыцый. Але ў выніку ўсё атрымалася, таму ні аб чым не шкадую. Удзельнічаць у такім мерапрыемстве — важны жыццёвы вопыт, — кажа студэнтка ГДУ Анастасія Шарнікава, удзельніца мюзікла.

— Мюзікл складзены ў класічных традыцыях з вялікай колькасцю вакалу і танцавальнымі пастаноўкамі. Дзеянне мюзіклу адбываецца ў свеце, дзе амаль усе людзі забыліся, што такое Ражджаство. У прадстаўленні прысутнічае традыцыйны канфлікт святла і цемры ў незвычайнай інтэрпрэтацыі. Як праявы зла паказаны заганы і задавальненні сучаснага свету, якія затуманьваюць розум людзей, ператвараючы іх у «марыянетак цемры». Пастаноўка выразна дае зразумець, што нават калі ты адзін — гэта не падстава здавацца, заўсёды трэба верыць, — растлумачыў студэнт ГДУ, «фаворавец» Мікіта Малашкоў.

Галоўнай мэтай аўтар мюзікла Таццяна Камягіна лічыць нагадаць людзям пра Ражджаство, прымусіць задумацца над тым, як яны жывуць. Пастаноўка была складаная сваімі вакальнымі, танцавальнымі бакамі, але хлопцы-непрафесіяналы змаглі справіцца з гэтым без прыкметнага напружання, адзначыла яна.

— Пасля такога ашаламляльнага поспеху можна з цвёрдасцю сказаць, што мюзікл адолеў сваю задачу і нават перавыканаў яе. Пасля ўсяго ўбачанага і сказанага можна з упэўненасцю сказаць, што гэта далёка не апошні раз, калі група «Фавораўцаў» праявіла сябе. Мы з нецярпеннем чакаем новых ўзрушаючых праектаў і не перастаем атрымліваць асалоду ад ўжо праведзенай працы, — кажа Мікіта Малашкоў. 

Гомельская епархія / Church.by