Ганаровым госцем лінейкі ў Кармянскай сярэдняй школе стаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан
04 верасня 20171 верасня 2017 года ў ДУА «Кармянская сярэдняя школа» ў аграгарадку Карма Добрушскага раёна адбылася ўрачыстая лінейка. У гэтым годзе ганаровым госцем мерапрыемства стаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
Праасвяшчэнны ўладыка павіншаваў з Днём ведаў настаўнікаў і вучняў школы.
— Першы крок у школьнае жыццё — гэта вельмі важная падзея для вас і вашых бацькоў. І няхай школьная пара запомніцца вам займальнымі адкрыццямі, набыццём новых сяброў і яркімі падзеямі. Жадаю вам дапамогі Божай на ўсім вашым жыццёвым шляху, — сказаў архіпастыр, звяртаючыся да першакласнікаў.
Раней па благаславенню правячага архіерэя Гомельская епархія аплаціла рамонтныя работы ў Кармянскай школе. Дырэктар школы Кацярына Балюнова падзякавала епіскапу Сцяфану за словы віншавання і дабрачынную дапамогу.
Па заканчэнні ўрачыстай лінейкі ў Іаана-Кармянскім жаночым манастыры быў здзейснены малебен перад пачаткам навучальнага года.