Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар 25-годдзя адраджэння Віцебскай епархіі

10 снежня 2017

top.jpg

10 снежня 2017 года, у Нядзелю 27-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання іконы Божай Маці, названай «Знаменне», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейснілі Бажэственную літургію ў Успенскім кафедральным саборы горада Віцебска.

Богаслужэнне было прымеркавана да 25-годдзя адраджэння Віцебскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і духавенства Віцебскай епархіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Янчанка.

Урачыстае богаслужэнне наведалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў; прадстаўнікі адміністрацыі горада і свецкай улады.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Канстанцін Ізафатаў. Па заамвоннай малітве архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Уладыка сардэчна падзякаваў мітрапаліту Паўлу за наведванне Віцебскай епархіі і сумесную малітву.

З прывітальным словам да прысутных таксама звярнуліся: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка і старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў.

За працу на славу святой Царквы ў Віцебскай епархіі з нагоды 25-годдзя яе адраджэння архіепіскап Дзімітрый уручыў юбілейныя граматы дабрачынцам і папрацаваўшым ў справе адраджэння епархіі.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіепіскапу Дзімітрыю, Леаніду Паўлавічу і Уладзіміру Уладзіміравічу за словы прывітання, павіншаваў архіпастыраў, духавенства і набожных вернікаў са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Па завяршэнні богаслужэння мітрапаліт Павел і архіепіскап Дзімітрый наведалі Віцебскую абласную філармонію, дзе архіпастыры выступілі з прывітальнымі словамі перад прысутнымі і з нагоды 25-годдзя адраджэння Віцебскай епархіі ўручылі юбілейныя граматы папрацаваўшым на карысць Царквы Хрыстовай. Пасля чаго для ўсіх прысутных адбыўся святочны канцэрт.

Далей мітрапаліт Павел і архіепіскап Дзімітрый наведалі будуемы храм у гонар святой блажэннай Матроны Маскоўскай у горадзе Віцебску, дзе Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання і падаў архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж