Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар свяціцеля Лукі Сімферопальскага ў горадзе Мінску
11 чэрвеня 201811 чэрвеня 2018 года, у дзень памяці свяціцеля Лукі, вызнаўцы, архіепіскапа Сімферопальскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Лукі ў горадзе Мінску.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны Смаргонскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга протаіерэй Анатоль Рэзановіч; благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма ў гонар свяціцеля Лукі протаіерэй Віктар Рэзановіч і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Наталлі Фігуравай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма протаіерэй Віктар Рэзановіч.
Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі чын слаўлення свяціцелю Луку Крымскаму.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах свяціцеля Лукі, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім прысутным мітрапаліт Павел уручыў на малітоўную памяць абразкі свяціцеля Лукі.