Настаяцель Гродзенскага кафедральнага сабора правёў экскурсію для экскурсаводаў
28 студзеня 202027 студзеня экскурсаводы Гродна прынялі запрашэнне настаяцеля Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэя Георгія Роя і прыйшлі на экскурсію. Айцец Георгій падзяліўся ведамі пра гісторыю храма, распавёў пра абразы, падняўся з гасцямі на званіцу, пазнаёміў з планамі па стварэнню ўнікальнай музейнай зоны.
Пасля наведвання храма ўсе прайшлі ў бібліятэку і будынак прыходскай школы. Тут айцец настаяцель распавёў аб рэстаўрацыі ікон, аб тэматычных роспісах на сценах навучальных класаў і прадставіў рэдкія кнігі з бібліятэчнага фонду сабора.
Чаяванне, за якім святар адказаў на пытанні і пагутарыў з гасцямі, завяршыла сустрэчу.