На базе БДМУ прайшоў навучальны курс для патранажнай службы Лізавецінскага манастыра

29 сакавіка 2017

top.jpg

З 7 лютага па 28 сакавіка на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта праходзіў цыкл заняткаў «Асновы патранажнага догляду». Загадчык кафедры доктар медыцынскіх навук, прафесар Эдуард Анатольевіч Дацэнка курыраваў стварэнне спецыяльнай вучэбнай праграмы цыклу. Улічваючы дэмаграфічныя характарыстыкі насельніцтва (рост колькасці пажылых людзей), павелічэнне патрэбы ў сацыяльным доглядзе, арганізацыя курса «Асновы патранажнага догляду» для асоб, якія не маюць медыцынскай адукацыі, вельмі своечасовая і актуальная.

Заняткі былі арганізаваны для патранажнай службы Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска і праходзілі на клінічнай базе універсітэта — УАЗ «6-я гарадская клінічная бальніца». На працягу двух месяцаў браты і сёстры, якія даглядаюць пажылых, хворых і нямоглых людзей, наведвалі лекцыі і практычныя семінары. Заняткі праводзіліся прафесарам, доктарам медыцынскіх навук Іванам Іванавічам Бураковым і асістэнтам Марыяй Уладзіміраўнай Шолкавай.

Слухачамі цыклу былі вывучаны біялагічныя асновы старэння, псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці пажылога пацыента. Абмяркоўваліся пытанні асабістай гігіены, правілаў догляду за скурай і слізістымі абалонкамі, прафілактыкі і лячэння пролежняў, пытанні перамяшчэння і пазіцыянавання пацыентаў. Падрабязна разбіраліся прынцыпы догляду пры розных захворваннях: сардэчна-сасудзістых, неўралагічных, захворваннях дыхальнай сістэмы, страўнікава-кішэчнага тракту і іншых.

Пасля заканчэння цыкла «Асновы патранажнага огляду» слухачы паспяхова здалі залік і атрымалі сертыфікаты.

Church.by