Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне протаіерэю Сергію Нагіх у сувязі са смерцю жонкі
14 студзеня 2017Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне настаяцелю прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Астрашыцкі Гарадок протаіерэю Сергію Нагіх у сувязі са сконам жонкі.
Ваша Высокапрападобнасць, шаноўны айцец Сергій!
Прыміце маё шчырае спачуванне з напаткаўшым Вас горам — заўчаснай смерцю Вашай набожнай жонкі Ларысы.
Сыход з жыцця гэтак блізкага і каханага чалавека — гэта заўсёды вялікая бяда ў сям'і, звязаная з глыбокімі перажываннямі.
Хай будуць Вам суцяшэннем словы прамудрага Саламона: «Праведнік, калі і заўчасна памрэ, будзе ў супакоі».
Сардэчна падзяляю Вашу тугу і ўзношу свае малітвы да Усяміласцівага Госпада аб упакаенні новаспачылай Ларысы у сялібах Праведных. Няхай даруе ёй Гасподзь Царства Нябеснае, а Вам жадаю моцы духу.
З глыбокім павагай і малітоўным спачуваннем
+ Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі