Мітрапаліт Павел узначаліў цырымонію адкрыцця міжнароднага Каляднага фестывалю «Радасць»

27 снежня 2017

top.jpg

26 снежня 2017 года ў Палацы спорту горада Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага Каляднага фестывалю «Радасць», арганізаванага Лізавецінскім жаночым манастыром.

Ганаровымі гасцямі фестывалю сталі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў; Ігар Віктаравіч Юркевіч, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; Васіль Мечыслававіч Чэрнік, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь; Велька Ковачэвіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь; Вадзім Альбертавіч Гусеў, дарадца-пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь; Ала Феафанаўна Мартынава, загадчык сектара па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У пачатку цырымоніі адкрыцця фестывалю «Радасць» мітрапаліт Павел здзейсніў малебен на пачатак добрай справы, а затым звярнуўся да арганізатараў, удзельнікаў і гасцей фестывалю з прывітальным словам. Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі Ражджаства Хрыстовага і Новым годам і пажадаў, каб фестываль «Радасць» дарыў сапраўдную радасць, якая знаходзіцца ў Хрысьце, усім, хто наведае мерапрыемствы фестывалю.

Затым прысутных павітаў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Юркевіч.

Мітрапаліт Павел уручыў Ігару Віктаравічу мазаічнае пано з выявай герба горада Мінска, вырабленае ў майстэрнях Лізавецінскага манастыра да 950-годдзя сталіцы.

Пасля гэтага адбыўся канцэрт з удзелам дзіцячага хору і харэаграфічнага ансамбля нядзельнай школы Лізавецінскай абіцелі, а таксама хору «Дамінанта» Беларускага дзяржаўнага музычнага ўніверсітэта.

Міжнародны Калядны фестываль «Радасць» працягнецца да 6 студзеня. З праграмай фестывалю можна азнаёміцца на сайце Лізавецінскага манастыра.  

Church.by

Фотарэпартаж