Мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска

16 лютага 2018

top.jpg

16 лютага 2018 года, у дзень памяці роўнаапостальнага Мікалая, архіепіскапа Японскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны 2-ой Мінскай гарадской акругі протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель храма протаіерэй Павел Сярдзюк; настаяцелі храмаў Мінскай епархіі, духавенства храма свяціцеля Мікалая Японскага і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Урачыстае богаслужэнне наведаў Часовы павераны ў справах пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Асамура Такаа.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Мікіты Булахава.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Сергій Цімашэнка.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў багамольцам абразкі свяціцеля Мікалая Японскага.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж