Мітрапаліт Павел асвяціў крыжы і званы для храма ў гонар іконы Божай Маці «Млекакарміцелька» ў пасёлку Раўбічы
21 жніўня 201921 жніўня 2019 года, у сераду 10-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Праабражэння Госпада Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння крыжоў на купалы і званоў для званіцы храма ў гонар іконы Божай Маці «Млекакарміцелька» ў пасёлку Раўбічы Мінскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 2-й Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель Праабражэнскага кафедральнага сабора горада Заслаўя Мінскага раёна протаіерэй Мікалай Мазгоў; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» горада Мінска протаіерэй Павел Латушка і настаяцель будуемага храма протаіерэй Андрэй Кузьма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Лізаветы Кузьмы.
Па заканчэнні чыну асвячэння мітрапаліт Павел звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам павучання. Уладыка падзякаваў прысутным за малітоўны саўдзел, а ўсіх дабрачынцаў і ахвярадаўцаў — за пасільную дапамогу ў справе ўзвядзення храма Божага.
Патрыяршы Экзарх сардэчна павіншаваў айца настаяцеля і прыхаджан са святам Праабражэння Гасподняга, а таксама з завяршэннем чарговага этапу будаўніцтва храма. На малітоўную памяць уладыка ўручыў духавенству і прыхаджанам абразкі Божай Маці «Млекакарміцелька» і заклікаў Божае благаславенне на далейшую працу ўсіх прысутных.