Каўчэг з мошчамі трох святых прыбыў у Гомель

11 сакавіка 2017

top.jpg

11 сакавіка 2017 года ў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор горада Гомеля па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, быў дастаўлены каўчэг з часціцамі мошчаў святых вялікамучаніка Георгія Перамаганосца, свяшчэннамучаніка Харалампія і мучаніка Ваніфацыя. Святыню ва ўрачыстай абстаноўцы сустрэў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

Пакланіцца святыні ў Гомелі можна будзе да 4 красавіка 2017 года.

Праезд:

тралейбусамі №№ 1, 2, 8, 10, 15, 18, 20, 20а, 23, 25,

аўтобусамі №3, 12, 17, 18, 18а, 27, 34, 39

да прыпынку «Плошча Леніна».

Акафісты і набажэнствы будуць здзяйсняцца штодня.

Гомельская епархія / Church.by