Каўчэг з мошчамі трох святых прыбудзе ў Гомель

02 сакавіка 2017

top.jpg

Унікальная магчымасць пакланіцца вялікім святыням хрысціянскага свету будзе прадастаўлена гамяльчанам і гасцям горада.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, каўчэг з часціцамі мошчаў святых велікамучаніка Георгія Перамоганосца, свяшчэннамучаніка Харалампія і мучаніка Ваніфація прыбудзе ў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор горада Гомеля 11 сакавіка 2017 года.

Пакланіцца святыні можна будзе да 4 красавіка 2017 года.

Гомельская епархія / Church.by