Епіскап Тураўскі Леанід ўручыў Мазырскаму РАУС асвячоную харугву

04 сакавіка 2017

top.jpg

2 сакавіка 2017 года ў Палацы культуры Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода адбыўся ўрачысты сход з нагоды 100-годдзя ўтварэння беларускай міліцыі.

У мерапрыемстве прыняў удзел епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.

Уладыка Леанід з удзячнасцю адзначыў: «Супрацоўнікі Мазырскага РАУС прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх грамадскіх мерапрыемствах Тураўскай епархіі, забяспечваюць бяспеку грамадзян у дні царкоўных святаў і ўрачыстасцяў, прыкладаюць намаганні па захаванасці нашых святынь, выяўляючы пры гэтым шчырасць, адказнасць і добрасумленнасць».

Архіерэй пажадаў ветэранам і супрацоўнікам органаў унутраных спраў невычарапальнай дапамогі Божай у іх высакароднай справе, а таксама міру, дабра і крэпасці сіл на многая і благая лета.

На малітоўную памяць і з нагоды 100-годдзя беларускай міліцыі епіскап Леанід ўручыў Мазырскаму РАУС асвячоную харугву з выявай Архістратыга Божага Міхаіла.

Тураўская епархія / Church.by