Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага ў аграгарадку Сяменча Жыткавіцкага раёна

26 чэрвеня 2026

top.jpg

25 чэрвеня 2026 года епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага ў аграгарадку Сяменча Жыткавіцкага раёна, а затым узначаліў у новаасвячоным храме Бажэственную літургію.

Архіпастыру саслужылі: настаяцель прыхода храма Стрэчання Гасподняга пасёлка Хвоенск іераманах Ілія (Ляўковіч); настаяцель прыхода храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга вёскі Верасніца протаіерэй Сергій Пенчык; настаяцель прыхода храма святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы горада Жыткавічы протаіерэй Анатоль Андрэйкавец; сакратар Тураўскай епархіі іерэй Ігар Скрабейка; настаяцель прыхода храма святога Архангела Міхаіла вёскі Людзяневічы іерэй Анатоль Машлякевіч; настаяцель прыхода храма апостала Іаана Багаслова горада Нароўля іерэй Дзмітрый Гулюта; настаяцель прыхода храма аграгарадка Сяменча Жыткавіцкага раёна іерэй Ілья Нікалаенка; настаяцель прыхода храма святога Архангела Міхаіла вёскі Рычаў іерэй Аляксандр Несцярчук, старшы святар прыхода храма свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага горада Жыткавічы іерэй Мікалай Кадоліч і запрошанае духавенства.

Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Георгій Тыванюк.

На патроенай екценні былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі адбыўся малебен і хрэсны ход.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, павіншаваў усіх з асвячэннем храма і падаў архіерэйскае благаславенне.

turov.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok