Епіскап Слуцкі Антоній павіншаваў насельнікаў Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў з Ражджаством Хрыстовым
10 студзеня 20177 студзеня ў дзяржаўнай установе «Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» (вёска Асмолава Нясвіжскага раёна) адзначылі Ражджаство Хрыстова. Са светлым святам насельнікаў і служачых дома-інтэрната павіншаваў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
Са светлым святам насельнікаў і служачых дома-інтэрната павіншаваў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
Архіпастыра суправаджалі: сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынька; благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга горада Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка; старшыня брацтва Праабражэння Гасподняга, настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна протаіерэй Алег Абрамовіч з братчыкамі; настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Лань Нясвіжскага раёна іерэй Васіль Кісель; кіраўнік аддзела па сацыяльным служэнні Слуцкай епархіі Юлія Сяргеева з прадстаўнікамі брацтва праведнай Сафіі Слуцкай.
Перад пачаткам мерапрыемства ўладыку Антонія ўрачыста сустрэў дырэктар дома-інтэрната Генадзь Георгіевіч Маляр з супрацоўнікамі.
Правячы архірэй, святары і братчыкі абышлі жылыя корпусы дома-інтэрната і ўручылі ўсім насельнікам калядныя падарункі. Кожнаму, які пражывае ў інтэрнаце, была прадастаўлена магчымасць патаемнай душэўнай гутаркі.
У актавай зале адбыўся канцэрт, на якім выступілі вакальныя групы прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Нясвіжа і прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына.
Пасля канцэрта за святочнай трапезай епискап Антоні пагутарыў з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі дома-інтэрната і падзякаваў усім прысутным не толькі за арганізацыю каляднага мерапрыемства, але і за ўсе клопаты ў нялёгкай справе дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
У ходзе візіту Праасвяшчэнны щладыка агледзеў моладзевы корпус дома-інтэрната, які будуецца . Як чакаецца, завяршэнне будаўнічых работ адбудзецца вясной, у дні Светлага тыдня.
Епіскапу Антонію быў паказаны малітоўны пакой дома-інтэрната, у якім напярэдадні быў праведзены капітальны рамонт на сродкі, выдаткаваныя брацтвам Праабражэння Гасподняга Нясвіжскага благачыння. Ініцыятарамі рамонту былі дырэктар дома-інтэрната Генадзь Георгіевіч Маляр і старшыня Праабражэнскага брацтва протаіерэй Алег Абрамовіч.
Збор калядных падарункаў для насельнікаў інтэрната праходзіў пры актыўным удзеле Праабражэнскага і Сафійскага брацтваў.
Асобную падзяку арганізатары збору выказваюць брацтву апостала Іаана Багаслова (Мінск) і яго старшыні Сяргею Панамарову, святарам Нясвіжскага благачыння іерэю Васілю Кісялю і іерэю Паўлу Фокіну. Асаблівая падзяка выказваецца Хрысціне Пятрэнка і Алене Абрамовіч за дапамогу ў арганізацыі святочнага вечара.