- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній прыняў удзел у царкоўна-дзяржаўнай акцыі «Падары радасць бліжняму»
04 мая 20213 мая 2021 года псіханеўралагічны дом-інтэрнат у гарадскім пасёлку Красная Слабада Салігорскага раёна наведалі з дабрачыннай місіяй епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Жайловіч, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага райвыканкама Таццяна Кірбай.
Візіт адбыўся ў рамках сумеснай акцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы «Падары радасць бліжняму».
Архіпастыра суправаджалі сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Лабынько і настаяцель парафіі храма свяціцеля Георгія Магілёўскага ў Красная Слабадзе іерэй Алег Філіповіч.
Валанцёрскую дапамогу ў арганізацыі візіту аказалі члены брацтва святых дабраверных князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова горада Салігорска на чале з Віктарам Бровушкіным, кіраўніком аддзела па справах моладзі Слуцка-Салігорскай епархіі, а таксама валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Гасцей сустрэла дырэктар інтэрната Наталля Міхайлаўна Кравец. Падчас экскурсіі прадстаўнікам Царквы і раённых уладаў распавялі аб унутраным укладзе сацыяльнага ўстановы. Затым усе прайшлі ў актавую залу, дзе адбыўся велікодны канцэрт з удзелам народнага інструментальнага ансамбля Краснай Слабады, пеўчых храма свяціцеля Георгія Магілёўскага, а таксама насельнікаў інтэрната, якія прачыталі вершы і паказалі тэатралізаваную пастаноўку.
Міру, дабра, светлага святочнага настрою пажадалі людзям, якія пражываюць у інтэрнаце, і тым, хто клапоціцца пра іх, епіскап Антоній і Андрэй Жайловіч. Насельнікам інтэрната былі ўручаны падарункавыя наборы прысмакаў.
Яго Праасвяшчэнства паднёс у дар інтэрнату бытавую тэхніку.
Кіраўнік раённай адміністрацыі і правячы архіерэй павіншавалі адзін аднаго з Пасхай Гасподняй і абмяняліся падарункамі.
У працяг дня ўладыка Антоній наведаў прыход храма свяціцеля Георгія Магілёўскага, дзе азнаёміўся з ходам будаўніцтва храма свяціцеля Мікалая Цудатворца і пагутарыў з парафіяльным актывам.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
- У Мінску адбылося адкрыццё выставы жывапісу сербскай манахіні Марыі (Анціч) «Святыя навамучанікі Ясенавацкія ў святле Уваскрасення»
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.